Навукова-папулярная літаратура

Васіль Быкаў: вядомы і невядомы

Укладальнік: Мінзер М. Н. - 2011 г., 176 с., тыраж: 1 000 экз.

Аптовая цана: 34 583 руб. Рознiчная цана: 37 990 руб.

    У дадзенным зборніку выяўляюцца генетычныя карані прозы В. Быкава, яго няпросты жыццевы лёс.
     Першая частка выдання - літаратуразнаўчае эсэ Валянціны Локун, у якім творчасць беларускага пісьменніка даследуецца ў шырокім еўрапейскім кантэксце, у параўнанні і супастаўленні з літаратурай "згубленага пакалення", - Э. Хамінгуэем, Э.М. Рэмаркам, Р. Олдзінгтонам, У. Фолкнерам і інш.
     У другую частку ўвайшлі ўспаміны пісьменніка, генерал-маёра авіацыі ў адстаўцы Анатоля Сульянава пра шматгадовае сяброўства з Васілём Быкавым.
     Кніга разлічана на спецыялістаў навуковай, педагагічнай і культуралагічнай сферы студэнтаў, настаўнікаў гімназій, каледжаў, школ і шырокае кола аматараў творчасці Васіля Быкава.

_______________________________________________________________________________________________________

Постаці: з цэлым народам гутарку весці

Аўтар: Зіновій Прыгодзіч – 2011 г., Тыраж 1 100 экз.

Аптовая цана: 63 876 руб. Рознiчная цана: 70 260 руб.

    Кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: З цэлым народам гутарку весці…» уключае ў сябе дзесяць творчых партрэтаў вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс,скульптуру. Кніга будзе цікавая і карысная для тых, хто неабыякавы да роднай культуры, творчых здабыткаў і праблем нацыянальнага мастацтва, хто цікавіцца жыццём і дзейнасцю нашых выдатных Творцаў. Чытач знойдзе ў кнізе шэраг малазнаёмых фактаў з іх біяграфій, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, пра якія не часта прачытаеш у друку, адкрые для сябе нямала новага і нечаканага.

_______________________________________________________________________________________________________

Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Укладальнікі: Н.У. Калымага, А.І. Ладзісаў – 2011 г.

Аптовая цана: 68 764 руб. Рознiчная цана: 75 640 руб.

    У зборы нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь захоўваецца каля 400 тысяч музейных прадметаў. Альбом прэзентуе некаторыя з тых, што адносяцца да ліку рарытэтных, знаёміць з гісторыяй і шляхамі фарміравання калекцый музея. Для шырокага кола аматараў айчыннай гісторыі. На беларускай і англійскай мовах.

_______________________________________________________________________________________________________

Купала і Колас, вы нас гадавалі

Укладальнікі: В. Скалабан, В. Селяменеў – 2011 г. Тыраж: 1 000 экз.

Аптовая цана: 50 272 руб. Рознічная цана: 55 300 руб.

    Публікуюцца невядомыя дакументы, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, сведчанне пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў, увекавечанне іх памяці. Аснову зборніка складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Расійскага Дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва. Выкарыстаны матэрыял музеяў песняроў, архіва Якуба Коласа, што зберагаецца ў яго нашчадкаў, а таксама Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, іншых сховішчаў. Разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў. Выданне будзе цікава таксама шырокаму колу чытачоў.

_______________________________________________________________________________________________________

Судьба до востребования

Автор: Славомир Антонович — 2011 г., тираж 2 000 экз.

Оптовая цена: 39 451 руб. Розничная цена: 43 400 руб.

    В новой книге – документальные повести, очерки и рассказы о людях, которые оставили неизгладимый след в развитии Беларуси: Первые секретари ЦК КПБ Тихон Киселев, Николай Слюньков, Председатель Президиума Верховного Совета БССР Федор Сурганов, начальник Белорусской железной дороги Евгений Володько… В поле зрения автора книги также подвиги героев Великой Отечественной войны Леонида Беды и Дмитрия Жмуровского, белорусов в битве под Монте-Кассино в составе армии Андерса. В книге помещены фотоматериалы из архива автора, большая часть которых публикуется впервые

_______________________________________________________________________________________________________

Тайны революций в России

Автор: Черняк Александр

Оптовая цена: 25 608 руб. Розничная цена: 28 170 руб.

    Каждый прожитый нами час, день — это уже история. Без прошлого нет будущего, ибо свой следующий шаг мы делаем исходя из предыдущего. К сожалению, историю нашей страны все время переиначивают. Сначала большевики сплошь черной краской покрасили то, что было до них. В годы перестройки либералы представляли дореволюционную страну в одном светозарном цвете, сокрушаясь о той России, которую мы потеряли. И сегодня немало еще авторов, которые продолжают писать историю по собственному усмотрению, не утруждаясь поразмыслить, почему она скроена так, а не иначе.
    В этой книге предпринята попытка приоткрыть занавес истории.
______________________________________________________________________________________________________

Сапраўдныя хронікі поўні (у артыкулах і рэцэнзіях)

Аўтар: Шаўлякова Ірына

Аптовая цана: 25 016 руб. Рознічная цана: 27 520 руб.

    Панарама літаратурнага працэсу першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя набудзе выразныя контуры, разгорнецца ў празрыстых заканамернасцях, прычынна-выніковых сувязях — некалі. Таму ж, хто назірае за быццём айчыннай літаратуры ў рэальным часе, кніга І. Шаўляковай, куды ўвайшлі артыкулы і рэцэнзіі розных гадоў, дае магчымасць ужо зараз скласці асабістае ўяўленне пра найноўшае беларускае мастацтва слова як пра свята Поўні, чые з’явы і постаці проста не маюць шанцаў не стацца знакавымі. Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным — і амаль прафесійным, чытачам-«аптымістам» — і чытачам-«скептыкам», чытачам-«сузіральнікам» — і чытачам-«саўдзельнікам», словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры — і жывы Літаратурай.

______________________________________________________________________________________________________

Баланс советского термидора

Авторы: Живоин Павлович, Слободан Гаврилович 2011 г., 256 с., тираж 1100
ISBN 978-985-6994-03-9

Оптовая цена: 24 098 руб. Розничная цена: 26 510 руб.

     Уникальность предлагаемого «двукнижия» сербских авторов в том, что в основе его – антисталинская книжка, опубликованная в 1940 г. в Белграде, сразу же конфискованная и малоизвестная даже в Югославии, тем более – в бывшем Советском Союзе. Её автора, Живоина Павловича, активного деятеля Югосла-вской и члена Французской коммунистической партий, казнили как «предателя и шпиона» свои же товарищи – югославские коммунисты.
   Значительность издания усиливается также и наличием в нём политической биографии Живоина Павловича, воссозданной современным исследователем Слободаном Гавриловичем и изданной в Белграде в 2008

______________________________________________________________________________________________________

Русь и Литва

Автор: Алесь Кожедуб – 2011 г. 232 с., тираж 1 100 экз.
ISBN 978-985-6994-02-2

Оптовая цена: 26 543 руб. Розничная цена: 29 200 руб.

     Книга А. Кожедуба “Русь и Литва” отображает историю возникновения и существования Великого Княжества Литовского с XII по XVII в. Среди событий – Куликовская и Грюнвальдская битвы, Городельская, Люблинская и Брестская унии. Среди персон – великие князья Миндовг, Гедимин, Ольгерд, Ягайло, Витовт, канцлер Лев Сапега, гетман Константин Омтрожский и др. Отдельно повествуется о легендарном римском патриции Палемоне, о языческих верованиях литовских князей, о Чёрной даме Несвижского замка Барбаре Радзивилл, сокровищах Радзивиллов, утерянных во время наполеоновского нашествия.

________________________________________________________________________________________________________

Максім Багдановіч: вядомы і невядомы

Укладальнік: Ціхан Чарнякевіч – 2011 г., Тыраж 1 100 экз.

Аптовая цана: 53 057 руб. Рознiчная цана: 58 360 руб.

    У чарговы зборнік гісторыка-літаратурнай серыі РВУ «Літаратура і Мастацтва» ўключаны даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910–1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы ХХ стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыі. З архіўных матэрыялаў асобнае месца займае першая кандыдацкая дысертацыя па творчасці беларускага паэта, абароненая Р. Жалязняком у Ленінградзе ў 1940 г. У асобным раздзеле змяшчаюцца таксама малавядомыя матэрыялы перапіскі родных і сяброў Максіма Багдановіча, з якіх асоба песняра паўстае ў новым і часта нечаканым святле. Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў-славеснікаў, архівістаў, студэнтаў-філолагаў і шырокае кола аматараў творчасці Максіма Багдановіча.

_____________________________________________________________________________________________________

Іван Шамякін: вядомы і невядомы

Укладальнік: Т. Шамякіна.

Аптовая цана: 29 711 руб. Рознічная цана: 32 680 руб.

    Кніга «Іван Шамякін: вядомы і невядомы» арыгінальная перш за ўсё тым, што створана дачкой народнага пісьменніка Беларусі. Таццяна Шамякіна — пісьменніца, перакладчык, публіцыст, крытык. Яна ж — вядомы ў навуковых колах даследчык міфалогіі, культуры розных народаў, беларускай літаратуры. Доктар філалагічных навук, прафесар Т. Шамякіна распавядае пра пісьменніка тое, што можа ведаць толькі яна: энцыклапедычнага характару звесткі пра родзічаў Шамякіна, пра сяброў, уласны лад жыцця сям’і. Цэлы раздзел кнігі прысвечаны ўспамінам дачкі. Яны своеасабліва дапаўняюць змешчаную тут жа мемуарнага характару аповесць Івана Шамякіна «Слаўся, Марыя!», у якой расказваецца пра блізкага пісьменніку чалавека — яго жонку Марыю Філатаўну.

_______________________________________________________________________________________________________

Симеон Полоцкий

Автор: Борис Костин – 2011 г. Тираж 1 100 экз.

Аптовая цана: 29 729 руб. Рознічная цана: 32 700 руб.

    Цена: 29 729 руб. Борис Костин – автор более десятка книг, в том числе в «молодогвардейской» серии «ЖЗЛ» – представляет жизнеописание Симеона Полоцкого – уникальной личности не только для века семнадцатого, но и для последующих столетий. Одновременно писатель во всей полноте представляет противоречивые оценки, которые давались деятельности Симеона Полоцкого его современниками, а также исторический фон, на котором проходило житие выдающегося просветителя.

________________________________________________________________________________________________________

За мостом моего детства

Составитель Л. Рублевская. Серия «Што ні край, то звычай»

Аптовая цана: 32 818 руб. Рознічная цана: 36 100 руб.

    Эта уникальная книга началась с проекта газеты «Советская Белоруссия». Рубрика «Што ні край, то звычай» приглашала читателей в необычное путешествие по Беларуси — в каждом выпуске белорусский литератор рассказывал о своей малой родине. Города и местечки, маленькие деревни и поселки предстают перед нами через призму любви, в мозаике необычных фактов и воспоминаний писателей… Среди авторов – представители разных поколений и жанров. Вы узнаете о том, как в деревне Раисы Боровиковой Пешки выращивали золотые яблочки судьбы, как умеют шутить в Автюках Владимира Липского, как в Давыд-Городке Леонида Дранько-Майсюка строят лодки, как связаны Зубревичи Янки Сипакова с королевской династией Ягеллонов, и о многом другом. Увидите уникальные фотографии из семейных архивов.

______________________________________________________________________________________________________

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Укладальнікі: А. Верабей, М. Мінзер, С. Панізнік – 2010 г.
368 с., тыраж 1 500 экз. ISBN 978-985-6941-76-7

Аптовая цана: 32 428 руб. Рознічная цана: 35 670 руб.

    Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі».
    Другая частка зборніка — «Белая песня ў лугах залацістых...», дзе ўпершыню нарукаваны паэтычныя творы самога У. Караткевіча на беларускай і рускай мовах, аўтапераклады асобных твораў на рускую мову і лісты паэта да Ніны Молевай.
    Трэцюю частку кнігі склалі вершы, урыўкі з паэм, эсэ, вытрымкі з нарысаў, крытычных артыкулаў як беларускіх, так і замежных пісьменнікаў, іншыя матэрыялы, прысвечаныя Уладзіміру Караткевічу.
.

______________________________________________________________________________________________________

ЖЫЦЦЕ І ЎЗНЯСЕННЕ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Аўтар: А. І. Мальдзіс – 2010 г. 208 с., тыраж 1 500 экз.

ISBN 978-985-6941-86-6

Аптовая цана: 15 881 руб. Рознічная цана: 17 470 руб.

    Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над камарфізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышынь, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратуным небасхіле. І задача гэтай кнігі – растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому – Караткевіч. Аўтар спрабуе разгадаць многія загадкі геніяльнай празорлівасці паэта і празаіка, гісторыка і мысляра.

________________________________________________________________________________________________________

Секретный узел
Автор: Николай Смирнов –2010 г., 248 с., тираж 1 200 экз.
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная. ISBN 978-985-6941.

Оптовая цена: 24 708 руб. Розничная цена: 27 180 руб.

В книге идет речь о некоторых малоизвестных эпизодах войны 1939-1944 годов на территории Беларуси. Наряду с войсками действующей армии, партизанами и подпольщиками свой вклад в дело изгнания нацистских оккупантов с нашей земли внесли: формирования НКВД (НКГБ) СССР и Белорусской ССР, военной контрразведки, Разведывательное управление Генерального штаба РККА и разведотделы штабов фронтов, Центральный и Белорусский штабы партизанского движения. Это были беспрецедентные по своему накалу и беспощадности сражения как на видимом, так и на невидимом фронте.

________________________________________________________________________________________________________

Творцы победы

Автор:Александр Суслов  — 2010 г.,
­­­­­160 с., тираж 1 400 экз. 
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная.
ISBN 978-985-6941-23-1
Цена 16 219  руб.

   Ветеран Великой отечественной войны, писатель, лауреат премии «Золотое перо» Белорусского Союза журналистов А. А. Суслов пишет о конкретных боевых событиях, о мужестве и стойкости советских воинов – подлинных творцов Победы над фашистской Германией. Среди героев очерков – фроновики и партизаны, летчики и пехотинцы, армейские разведчики и подпольщики, рядовые и офицеры. Не всем посчастливилось дойти до Берлина, но каждый из них внес свою лепту в Историю народной войны. Свидетельством тому судьбы тех, кто был официально признан Героем Советского Союза и тех, кто не имел ни наград, ни высоких воинских званий.
    Автору удалось создать яркую, волнующую книгу, которая не оставит равнодушным никого.

_______________________________________________________________________________________________________

Родина - Мать зовет!

Составитель: Г.В. Павловская –2010 г.,224 с., тираж 2 000 экз. 
Формат 60×100 1/8. Бумага мелованная. ISBN 978-985-6941-34-7

Оптовая цена: 37 133 руб. Розничная цена: 40 850 руб.

   Настоящий каталог представляет уникальную часть коллекции Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны, в основе которой – около 500 подлинных плакатных листов, выполненных в 1941-1945 годах, главным образом в Москве и Ленинграде в издательстве «Искусство», в технике цветной литографии, а также произведения 157 авторов-художников. Общественно-политическая значимость, сила эмоционального воздействия, высокое художественное качество этого массового жанра изобразительного искусства сыграли важную роль в победе над фашизмом.
    Издание будет способствовать более глубокому изучению истории Великой Отечественной войны, а также патриотическому воспитанию молодежи.
_______________________________________________________________________________________________________

Сыс і кулуары

Аўтар: Леанід Галубовіч – 2010 г. ISBN 978-985-6941-47-7

Аптовая цана: 23 678 руб. Рознічная цана: 26 050 руб.

    У гэтай кнізе самабытнага крытыка і эсэіста Леаніда Галубовіча публікуюцца выбраныя тэксты з яго вядомай лімаўскай рубрыкі “Кулуары”, у якіх аўтар разважае над самой прыродай літаратурных талентаў, іх і творчасцю, сярод якіх такія выдатныя паэты і пісьменнікі, як Я. Брыль, В. Быкаў, Я. Сіпакоў, Д. Бічэль, А. Разанаў, А. Мінкін, А. Глобус, А. Федарэнка… Асобна падаецца малавядомы нарыс пра лёс і творчы плён вядомага паэта Анатоля Сыса (1959-2005). Для шырокага кола чытачоў.

________________________________________________________________________________________________________

Пясочны гадзіннік

Аўтар:Лада Алейнік – 2010 г. 248 с., тыраж 900 экз.

ISBN 978-985-6941-42-2

Аптовая цана: 21 119 руб. Рознічная цана: 23 230 руб.

    Кнігу “Пясочны гадзіннік” вядомага літаратурнага крытыка Лады Алейнік склалі артыкулы, рэцэнзіі, нарысы і палемічныя нататкі, прысвечаныя беларускаму літаратурнаму працэсу XX-XXI стагоддзяў. У полі зроку аўтара – адмысловыя мастацкія з’явы нацыянальнага прыгожага пісьменства, творчасць класікаў (Алеся Пальчэўскага, Сяргея Грахоўскага, Янкі Скрыгана, Васіля Быкава, Янкі Брыля), эстэтычныя пошукі сучаснікаў (Андрэя Федарэнкі, Уладзіміра Сцяпана, Анатоля Казлова, Юрася Нератка, Людмілы Рублеўскай і інш.), а таксама – навуковая дзейнасць і творчасць вядучых беларускіх вучоных-філолагаў (Івана Навуменкі, Алега Лойкі, Міхася Мушынскага, Дзмітрыя Бугаёва)..

________________________________________________________________________________________________________

Беларусь далетапісная
Аўтары: Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж – 2010 г.
ISBN 978-985-6720-79-9

Аптовая цана: 13 873 руб. Рознічная цана: 15 260 руб.

    Прынята лічыць, што персаніфікаваная гісторыя Беларусі пачынаецца з імёнаў полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды, якія жылі ў Х стагоддзі. Але гэта не так.
   Здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае, пазнаць імёны далёкіх нашых продкаў і акунуцца ў падзеі, якія прынеслі ім славу, запрашаюць чытача аўтары гэтай кнігі. Загадкавы народ неўраў, таямнічая зямля Оўм, ваяўнічая Арта, адважныя дрыгавічы, якія здзейснілі набег на Царград, — вось толькі некалькі старонак ранняй гісторыі беларусаў, якія варта ведаць нам і нашым дзецям.
    Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

_______________________________________________________________________________________________________

Сто асоб беларускай гісторыі

Аўтар Мяснікоў А.Ф. — 2009 г.,344 с., тыраж 2 000 экз.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

Аптовая цана: 17 863  руб. Рознічная цана: 19 650 руб.

   Пад адной вокладкай сабраны нарысы, эсэ, артыкулы пра 100 персанажаў гісторыі Айчыны, пачынаючы ад Рагвалода, Тура, Рагнеды, Усяслава Чарадзея і заканчваючы героямі Вялікай Айчыннай вайны, знакамітымі дзеячамі культуры і мастацтва бліжэйшых да сённяшняга дня дзесяцігоддзяў. Актрысы Галіна Макарава, Стэфанія Станюта, пісьменнікі Іван Мележ, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Яўгенія Янішчыц, майстры мастацтва Міхаіл Пташук, Мікола Селяшчук, гісторыкі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Мікола Ермаловіч – пра іх і многіх іншых нашых суайчыннікаў расказваецца ў кнізе Анатоля Мяснікова “Сто асоб беларускай гісторыі”.

_______________________________________________________________________________________________________

Сто асоб беларускага спорту

Аўтар Мяснікоў А.Ф. — 2009 г.,424 с., тыраж 2 000 экз.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

Аптовая цана: 24 260  руб. Рознічная цана: 26 690 руб.

   Калі вы цікавіцеся гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, даражыце і шануеце імёны яе слынных сыноў, – пазнаёмцеся з гэтай кнігай. З яе старонак перад вамі паўстануць неардынарныя асобы, Атлеты з вялікай літары – людзі, якія і ў недалёкім мінулым, і зараз славілі і славяць Беларусь на самай высокай і пашанатоўнай арэне – спартыўнай, алімпійскай. “Сто асоб беларускага спорту” – унікальнае выданне. Правёўшы дзесяткі сустрэч і гутарак са сваімі будучымі героямі, паназіраўшы за імі падчас із трыумфальных выступленняў на арэнах многіх краін Еўропы і свету, аўтар прапануе чытачу біяграфічныя партрэты, заснаваныя на эпізодах і фактах з іх такога напружанага, багатага на падзеі і часта на непрадбачныя выпадкі жыцця. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

_______________________________________________________________________________________________________

З росных сцяжын

Укладальнік Мінзер М. Н. — 2009 г.,464 с., тыраж 2 000 экз.
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

Аптовая цана: 23 543  руб. Рознічная цана: 25 900 руб.

   У рэдакцыйна-выдавецкай установе “Літаратура і Мастацтва” пабачыў свет новы зборнік пісьменніцкіх аўтабіяграфій.
   Кнігі падобнага кшталту выходзілі ў Беларусі больш трыццаці гадоў таму. Гэта зборнікі: «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1963 г.), «Пра час і пра сябе» (1965 г.), «Вытокі песні» (1973г.). За апошнія гады атрад літаратараў значна павялічыўся. Час паказаў, што падобныя кнігі з’яўляюцца неацэнным сродкам для найглыбейшага пазнання эстэтычнай сутнасці скарбаў нацыянальнай літаратуры ўвогуле і канкрэтных твораў у прыватнасці. Кніга прызначаецца найперш для выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама для ўсіх тых, хто неабыякавы да беларускай культуры.

_______________________________________________________________________________________________________

Время и бремя архивов и имен

Авторы: Л. Рублевская и В. Скалабан   — 2009 г., ---92 с., тираж 2 000 экз. 
Формат 60×90 1/16. Бумага офсетная.

Цена 9 972 руб. Оптовая цена: 10 970 руб.

   В основе книги – совместные публикации авторов в газете «Советская Белоруссия». В издании рассказывается о событиях, которые позволят совсем по-иному взглянуть на общеизвестные факты белорусской истории, повествуется как о незаслуженно забытых именах, так и о классиках – Янке Купале, Якубе Коласе, о ком, казалось, уже все известно. Уникальные документы из архивов, фотографии помогают образно  перенестись в недалёкое, но жестокое прошлое. Печатается пьеса-документ «Людвіка і Фабіян».

________________________________________________________________________________________________________

Літаратурная Берасцейшчына

Аўтары В.Я. Ляшук, Г.Н. Снітко — 2008 г., 320 с., тыраж 2 500 экз. 
Фармат 60х90 1/16. Папера афсетная.

Аптовая цана: 17 467 руб. Рознічная цана: 19 210 руб.

   У кнізе выяўлены і раскрыты літаратурныя стасункі ўсіх тых майстроў прыгожага беларускага пісьменства, чый жыццёвы лёс так ці інакш звязаны з Берасцейшчынай, з усёй Беларуссю (распавядаецца пра рускіх пісьменнікаў першай і другой паловы 19  і 20 ст., украінскамоўных, польскамоўных, беларускамоўных пісьменнікаў, даецца агульная характарыстыкаразвіцця літаратуры  другой паловы 20 стагоддзя). Выданне забяспечана імянным і геаграфічным паказальнікамі і можа быць выкарыстана ў якасці даведніка.
   Кніга будзе карысна краязнаўцам, студэнтам і выкладчыкам навучальных устаноў, навукоўцам, настаўнікам, запатрабавана таксама арганізатарамі турызму, бібліятэкарамі, вучнямі старэйшых класаў.

_______________________________________________________________________________________________________

Займальная літаратура

Аўтар Алег Лойка — 2009 г.,176 с., тыраж 2 000 экз.
Фармат 60×90 1/16. Папера афсетная.
Аптовая цана: 9 088  руб. Рознічная цана: 10 000 руб.

                                    Вядомы беларускі паэт, пісьменнік, літаратуразнаўца, доктар філалогіі, прафесар Алег Лойка (1931-2008) ўвесь свой працоўны шлях прайшоў праз студэнцкія аўдыторыі ў якасці выкладчыка роднай літаратуры. А. Лойка сабраў багаты літаратуразнаўчы матэрыял па гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры. Пазней узнікла ідэя скласці ўсё гэта ў адну кнігу пад назвай «Займальная літаратура». Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і многа-многа іншага. Кніга будзе цікавай і карыснай для настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў і для ўсіх тых, хто цікавіцца нацыянальнай і сусветнай культурай.